0

На ўладу ўзьдзейнічаюць санкцыі ЗША і рэзалюцыя ААН

27 ноября 2007
На ўладу ўзьдзейнічаюць санкцыі ЗША і рэзалюцыя ААНГомельская рэгіянальная ўправа КДБ прыпыніла справу супраць маладога актывіста Кірылы Атаманчыка.

Паведамленьне пра гэта камэнтуе прэсавы сакратар незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Тацяна Шапуцька:

“Мы лічым, што гэта — добры знак. Ён сьведчыць, што санкцыі ЗША і рэзалюцыя ААН падзейнічалі, і цяпер улады ў Беларусі ня ведаюць, што рабіць з апазыцыйнай моладзьдзю”.

Тацяна Шапуцька таксама ўдакладніла, што цяпер у Салігорску пракуратура вядзе праверку па факце ўдзелу маладафронтаўцаў у вулічнай акцыі пратэсту 7 лістапада.

Выклікаюць маладых актывістаў на допыты і ў Магілёве. Там міліцыянты пагражаюць завесьці адміністрацыйную справу супраць Тацяны Буланавай. Дзяўчыну затрымалі разам зь сябрамі ў яе дзень нараджэньня. Міліцыя лічыць гэта несанкцыянаваным сходам.

Источник: Радыё Свабода

Похожие новости:

Комментариев: 0

Добавить отзыв

Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код